Эстафета памяці "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" аб'яднае неабыякавых беларусаў на гэтым тыдні

4 мая 2020
Пад знакам Перамогі пройдзе ўвесь гэты тыдзень у нашай краіне. Эстафета памяці "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" аб'яднае ўсіх неабыякавых. Кожны жыхар рэспублікі можа далучыцца да патрыятычнай эстафеты, ушанаваць хвілінай маўчання памяць герояў і падзякаваць ім за 75 мірных гадоў - ускласці кветкі да месцаў воінскай славы ва ўсіх кутках краіны. А яшчэ занесці свой уклад у рэстаўрацыю і аднаўленне тых месцаў, якія не дазволяць маладому пакаленню забыць цану Вялікай Перамогі. Каля 9 000 пахаванняў сёння запісаныя ў маршрут паездкі па месцах баявой славы.