Калі вы таленавітыя, то вам на кастынг шоу Я магу!

8 октября 2014
Калі вы таленавітыя і валодаеце звышздольнасцямі,, то вам на кастынг шоу Я магу!. Адборы ўжо прайшлі ў Магілёве, Бабруйску, Гародня, Баранавічах і Брэсце. Сёння эстафету прымае Віцебск. Журы чакае на адборачным туры ўладальнікаў неардынарных талентаў. Узрост не мае значэння. Трэба толькі прыйсці на кастынг і запоўніць анкету. На самапрэзентацыю адводзіцца не больш за тры хвіліны.

Глеб Шапо, рэжысёр-пастаноўшчык шоу Я магу!: Хачу яшчэ раз нагадаць, што гэта не пеўчы конкурс і не харэаграфічны конкурс. Тут не трэба спаборнічаць, хто чысцей ноту возьме. Тут патрэбныя звычайныя людзі, звычайных прафесій, якія ў сабе выявілі талент або суседзі ў вас выявілі талент, або на працы. Не бойцеся, прыходзьце.

У канкурсантаў ёсць шанц не толькі праславіцца на ўсю краіну, але і зарабіць на сваім таленце. Галоўны прыз - 100 мільёнаў рублёў!