Сёння Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 июня 2017

У нашай краіне пражываюць больш за паўтара мільёна дзяцей. А толькі летась з'явіліся на свет амаль 120 000 малышоў. Клопат пра іх - задача не толькі дзяржавы, але кожнага дарослага беларуса. Асаблівую ўвагу надаюць дзецям-сіротам. Дарэчы, больш як 80% з іх выхоўваюцца ў сем'ях.

Міхаіл Мірончык, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама: "Ужо склалася добрая традыцыя не проста святамі, канцэртамі адзначаць Міжнародны дзень абароны дзяцей, а пэўнымі справамі. Гэта не толькі МНС, гэта не толькі ДАІ, гэта і ўрачы, і ўсе астатнія службы, якія ёсць у нас у горадзе. Яны працуюць, каб забяспечыць абарону дзяцей. І, вядома, самае галоўнае, што можа быць у жыцці кожнага чалавека, асабліва дзіцяці - гэта яго жыццё і здароўе".

Сёння ва ўсёй краіне пройдуць дабрачынныя акцыі і флэшмобы, а таксама дзіцячыя фестывалі і конкурсы.