Эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі сёння прысвяцілі нараду ў Палацы Незалежнасці

3 мая 2020
Эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі сёння прысвяцілі чарговую нараду ў Палацы Незалежнасці. Гэтыя пытанні Кіраўнік дзяржавы трымае на пастаянным кантролі. Штодня па некалькі разоў аб становішчы спраў дакладваюць не толькі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, губернатары, але і іншыя службовыя асобы, якія па даручэнні Прэзідэнта курыруюць пытанні сістэмы аховы здароўя. Таму нядзіўна, што чарговую нараду Аляксандр Лукашэнка праводзіць у нядзелю. Гэта абмеркаванне бягучай сітуацыі: ад захворвання да забеспячэння бальніц і медперсанала ўсім неабходным. Прэзідэнт хоча пачуць розныя ацэнкі. 


У Беларусі атрымліваецца стрымліваць захворванне ў цэлым


Пару месяцаў таму спецыялісты прадставілі Кіраўніку дзяржавы прагноз, як будзе развівацца эпідсітуацыя ў краіне. Мы праходзім гэты перыяд згодна з графікам: у Беларусі атрымліваецца стрымліваць захворванне ў цэлым. Вырашаны ўсе неабходныя пытанні, звязаныя не толькі з бяспекай урачоў у бальніцах, але і на іншых узроўнях. Наогул за 4 месяцы агульная смяротнасць у краіне паменшылася на паўтара працэнта. Такая адмоўная дынаміка назіраецца ўжо некалькі гадоў. Больш у краіне гінуць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў і анкалогіі. 


На нарадзе ў Прэзідэнта абмеркавалі мерапрыемствы да Дня Перамогі


Акрамя эпідсітуацыі абмяркоўвалі сёння і мерапрыемствы да Дня Перамогі, раней графік Аляксандру Лукашэнку прадставіла Адміністрацыя Прэзідэнта.