Дабрацца дадому больш зручна можна будзе нават у позні час

10 июня 2015

У гэту суботу ў сталіцы стартуюць два начныя экспрэсныя маршруты. Кожныя выхадныя, а таксама ў панядзелак мікрааўтобусы будуць рухацца ў двух напрамках: ад чыгуначнага вакзала да Малінаўкі і ў Шабаны.

Кошт праезду ў начных маршрутках 20 тысяч рублёў. У будучым, магчыма, з’явяцца і познія рэйсы ў напрамках Каменнай Горкі, Уручча і Сухарава.