Эпідэміёлаг аб пандэміі: пік COVID-19 чакаецца ў сярэдзіне мая

30 апреля 2020
Вакцына ад каранавіруса з'явіцца не раней за 2021 год. Такім меркаваннем падзяліўся загадчык аддзялення Мінскай абласной бальніцы, эпідэміёлаг Віктар Сушчэвіч. 

Ён адзначыў, што пік захворвання, паводле даследаванняў міжнародных экспертаў, прыпадзе на 20-ыя чыслы мая і далей пойдзе на спад. Абапіраючыся на міжнародны вопыт, можна адсачыць, як ужо сёння фарміруецца калектыўны імунітэт і з якімі выклікамі сутыкнецца сусветная сістэма аховы здароўя. 

Чаму ў Беларусі не ўвялі каранцін? Ці можна перанесці каранавірус, не заўважыўшы яго, і як фарміруецца калектыўны імунітэт? Адказы на самыя актуальныя пытанні - глядзіце ў нядзелю ў "Галоўным эфіры"!