Электронныя жыроўкі атрымліваюць ужо больш як 32 тысячы мінчан

31 января 2020
Хутка, проста і зручна! Электронныя жыроўкі набіраюць усё большую папулярнасць. Анлайн-версіі традыцыйнай папяровай аддаюць перавагу ўжо больш як 32 тысячы мінчан. Асабісты кабінет запусцілі ў ліпені мінулага года. З кожным месяцам карыстальнікаў становіцца больш у сярэднім на 2-3 тысячы чалавек. Перайсці на электронныя жыроўкі можна двума спосабамі: запоўніць анкету на адзіным інтэрнэт-рэсурсе або прыйсці ў разлікова-даведкавы цэнтр. Прычым неабавязкова па месцы жыхарства: сувязь паміж імі наладжаная. З сабою трэба ўзяць толькі пашпарт. Важна памятаць, што прыняць рашэнне аб адмове ад папяровых жыровак можа толькі ўласнік памяшкання. Функцыянал асабістага кабінета пастаянна пашыраецца - зараз збіраюць водгукі і каментарыі карыстальнікаў.