Эксперты абмяркоўваюць праверку баявой гатоўнасці ў Беларусі

27 марта 2024

Беларускія вайскоўцы гатовыя абараніць краіну. Зараз у Беларусі ідзе комплексная праверка боегатоўнасці.

Асабовы склад і злучэнні воінскіх часцей адпрацоўваюць дзеянні ў палявых умовах. Сярод задач узмацненне ўчастку мяжы, патруляванне, авіяцыйная разведка пры дапамозе беспілотнікаў. Такую маштабную працу напярэдадні праінспектаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў Гродзенскай вобласці пабываў на адным з участкаў. З Галоўнакамандуючым - вышэйшае ваеннае кіраўніцтва. І самы поўны даклад аб тым, што адбываецца на нашых межах.

Тэмы, якія ўзнімаліся ў размове Прэзідэнта з журналістамі, сёння актыўна абмяркоўваюць эксперты. Расійскі сегмент звярнуў асаблівую ўвагу на пытанне каардынацыі і агульнай рэакцыі саюзнікаў пасля тэракта ў Падмаскоўі.

Пасля трагедыі некаторыя СМІ не выключалі версію таго, што тэрарысты збіраліся праз Бранскую вобласць схавацца ў Беларусі.

У лідарах медыйнага парадку дня таксама рэакцыя на магчымыя правакацыі Захаду, высокая ацэнка гатоўнасці нашых Узброеных сіл і тактычныя нюансы сучаснай падрыхтоўкі вайскоўцаў.