Калектыў Мінскай абласной клінічнай бальніцы папоўнілі маладыя спецыялісты

15 сентября 2021

Ад тэорыі да практыкі. Калектыў Мінскай абласной клінічнай бальніцы папоўнілі маладыя спецыялісты. Гэта ўрачы, хірургі і тэрапеўты. Свята правялі ў Вялікім тэатры оперы і балета. Для медыкаў падрыхтавалі сімвалічныя памятныя статуэткі. Маладыя спецыялісты вымавілі клятву. У падарунак ад оперных выканаўцаў тэатра - музычны спектакль. І ў завяршэнне свята медыкі запусцілі ў неба паветраныя шары.