Экс-саліст культавага саставу ВІА "Песняры" Валерый Скаражонак стаў госцем праграмы "Скажынемаўчы"

21 декабря 2021
Ці павінен артыст цікавіцца палітыкай або месца выказванняў для чалавека ў творчасці толькі сцэна? Сваім меркаваннем падзяліўся экс-саліст культавага саставу ВІА "Песняры". Валерый Скаражонак стаў госцем праграмы "Скажынемаўчы". Гэты год для тэнара юбілейны, артыст святкуе 60-годдзе. Вакаліст успомніў, як стаў часткай ВІА, які грымеў на ўвесь Саюз, распавёў, чаму навучыўся, трапіўшы пад крыло Уладзіміра Мулявіна, аб апошняй сустрэчы з майстрам і аб рэўнасці калегаў па музычным цэху да сцэнічнага поспеху. Валерый Скаражонак таксама паспрабаваў знайсці матывацыю артыстаў, якія атрымалі мноства дзяржузнагарод, выступалі на ўрадавых канцэртах, захапляючыся дзеючай уладай, а пасля рэзка перадумалі.

Не толькі аб служэнні сцэне, але і спробах пяра ў літаратуры. Тэнар падзяліўся гісторыяй стварэння сваёй кнігі афарызмаў. Ці чакаць чарговага тома ад Валерыя Скаражонка? Поўны выпуск праграмы "Скажынемаўчы" на сайце Белтэлерадыёкампаніі і ў YouTube. Пакідаць каментарыі і задаваць свае пытанні можна таксама ў тэлеграм-канале праекта.