Экскурсію па заводзе БелАЗ арганізавалі для дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу

3 октября 2019

Экскурсію па заводзе БелАЗ арганізавалі  для дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Магілёўскай і Гродзенскай абласцей 

Як пачалася гісторыя самага вялікага ў свеце самазвала, як яго збіраюць у наш час?

Экскурсію па заводзе БелАЗ сёння арганізавалі  для дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Магілёўскай і Гродзенскай абласцей. 30 выхаванцаў і іх прыёмныя бацькі  наведалі музей гісторыі беларускага аўтазавода, а таксама  зборачныя цэхі і выпрабавальныя палігоны.

Пасля наведвання БелАЗа  дзеці адправяцца на аглядную экскурсію па Мінску, наведаюць галоўныя славутасці сталіцы.