Галоўная ёлка краіны зманціравана

30 ноября 2016

Напярэдадні спецыялісты Мінгарсвятла завяршылі мантаж навагодніх гірлянд. 34-метровае дрэва ўпрыгожылі шэсць тысяч лямпачак белага і сіняга колераў, а таксама 48 гірлянд. На верхавіне ўстаноўлена ззяючая зорка. Адначасова з уключэннем ліхтароў горада будзе загарацца і ёлка.

На Кастрычніцкай плошчы ўжо з'явіліся вялікія святлодыёдныя шары. Гэтай зімой такіх аб'ёмных фігур у горадзе стане больш. Упершыню ля “Мінск-Арэны” з'явіцца ззяючая шайба, а каля Футбольнага манежа – святлодыёдны мяч.