Эксклюзіўныя вырабы з дрэва ствараюць сталічныя дызайнеры

20 октября 2017

Яны прапануюць звыклы інтэр'ер разбавіць аўтарскай мэбляй. Эксклюзіўныя вырабы з дрэва ствараюць сталічныя дызайнеры. У майстэрнях - свяцільні, посуд, мініяцюрныя сувеніры. Усё ручной работы. Прычым, прадметы атрымліваюцца розных стыляў і тэхнік: ад правансу да эклектыкі і хай-тэку.

Вырабы беларускіх майстроў з хвоі, ясеня і дуба падабаюцца і за мяжой. Аўтарскія зэдлікі і тумбы заказваюць у Расіі, Германіі, Канадзе і нават Аўстраліі.