Ілану Маску дазволілі чыпіраваць людзей

26 мая 2023

Ілан Маск атрымаў дазвол праводзіць доследы на людзях. Яго кампанія Neuralink, якая займаецца распрацоўкай мазгавых чыпаў, атрымала зялёнае святло ад Міністэрства аховы здароўя ЗША. Сцвярджаецца, што імпланты дапамогуць людзям, якія страцілі зрок або рухомасць, вярнуцца да паўнавартаснага жыцця. Набор ахвотнікаў на выпрабаванні яшчэ не адкрыты. Праўда, эксперты папярэджваюць: кантроль за гэтымі чыпамі, мозгам і паводзінамі чалавека будзе ў руках Маска і яго кампаніі.