Лукашэнка ацаніў мікрараён Новая Аколіца і адказаў на пытанні журналістаў

27 октября 2023

"Без бюракратыі і цяганіны" - Прэзідэнт пазначыў новы фармат прыватнай жылой забудовы. Аляксандр Лукашэнка наведаў мікрараён Новая Аколіца. У планах - на ўчастку 50 га ўзвесці 230 дамоў. Прэзідэнт пазначыў галоўнае: бяспека - у прыярытэце, але лішніх перашкод у выглядзе даведак і дазволаў быць не павінна. І нагадаў сваё патрабаванне - гаспадарскі падыход. Без усякіх празмернасцяў і лішніх выдаткаў. Толькі неабходнае людзям!

Свае рашэнні Прэзідэнту прадставілі 12 домабудаўнічых камбінатаў з усёй краіны. Дамы зроблены пад ключ: падведзены камунікацыі, ёсць унутраная аддзелка, а сям-там нават мэбля. Цана квадратнага метра бюджэтная - 2 400 беларускіх рублёў. Пры гэтым працуюць рэнтабельна. Прэзідэнт перакананы: такія праекты могуць стаць прыкладам індывідуальнай забудовы.

Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў

Аб кошце жылля і цэнах у цэлым спыталі Прэзідэнта і журналісты. Ужо год у краіне дзейнічае цэнавое рэгуляванне - механізм сябе апраўдаў. Прэзідэнт анансуе, ён мае намер у хуткім часе правесці нараду па рэгуляванні цэн. Пасля Новага года ў планах вярнуцца і да тэмы аховы здароўя. Цікавіліся журналісты і міжнародным становішчам.

Прэзідэнт выказаўся і па праблеме міграцыі. Журналісты адзначылі, практычна штодня з тэрыторыі суседніх краін у Беларусь падкідваюцьь целы загінуўшых бежанцаў. Беларускія спецыялісты праводзяць неабходныя следчыя мерапрыемствы, высвятляюцца асобы загінуўшых. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дзеянні еўрапейскіх суседзяў у дачыненні да мігрантаў на мяжы недапушчальныя.