Двухбаковае супрацоўніцтва абмеркавалі Мінадукацыі і дэлегацыя з Сардзініі

4 марта 2017

Больш як дваццаць беларускіх студэнтаў за кошт стыпендый італьянскай ВНУ Кальяры сёлета паедуць на стажыроўку. Двухбаковае супрацоўніцтва ў аэракасмічных даследаваннях, абмен студэнтамі і выкладчыкамі абмеркавалі ў Мінадукацыі з удзелам дэлегацыі з Сардзініі. Падпісаныя тры дагаворы аб супрацоўніцтве - паміж універсітэтам Кальяры і беларускімі ВНУ культуры і мастацтваў, педагагічным і эканамічным.

Аляксандр Самуйліч, дырэктар Цэнтра міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі Беларусі: "Супрацоўніцтва з Сардзініяй - гэта ўнікальная магчымасць для нашых універсітэтаў павысіць якасць падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у сферы міжнародных адносін, у сферы эканомікі, у сферы лагістыкі. Дзякуючы падтрымцы Сардзініі нашы студэнты маюць магчымасць стажыравацца на сардзінскіх прадпрыемствах. Напрыклад, у сферы турыстычнай дзейнасці Сардзінія выдзяляе стыпендыі для лепшых беларускіх студэнтаў".

Стэфана Б’янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: "Нам цікавая ваша краіна, і зараз спрыяльны момант для пашырэння супрацоўніцтва ў такіх сферах, як эканоміка, адукацыя і навука. А вашы студэнты і навукоўцы - гэта скарбніца ідэй. І я ўпэўнены, што іх імёны хутка будуць гучаць на ўвесь свет".

Беларусь і Сардзінія наладзілі дыпадносіны 25 гадоў таму. Сярод паспяховых сфер супрацоўніцтва - аздараўленне, навучанне будаўнічым спецыяльнасцям і менеджменту ў сферы турызму па італьянскай адукацыйнай праграме.