На чэмпіянаце Еўропы па хакеі на траве сярод юнакоў да 18 гадоў зборная Беларусі адолела каманду з Балгарыі

9 июля 2015

На чэмпіянаце Еўропы па хакеі на траве сярод юнакоў да 18 гадоў у трэцім дывізіёне зборная Беларусі ў другім туры ва ўпартай барацьбе адолела каманду з Балгарыі - 6:4. Такім чынам, у беларускай дружыны ў скарбонцы дзве перамогі і траплянне ў плэй-оф турніру. Групавы этап завершыцца заўтра, 10 ліпеня, пасля дня адпачынку матчам супраць Украіны.

Сапернікамі беларусаў па плей-оф стануць украінцы. Матчы за медалі пройдуць у суботу. Адзначым, пераможца турніру атрымае права згуляць у наступным годзе ў дывізіёне рангам вышэй.