Дваццаць штрафаў за гадзіну

21 августа 2014

Беларуская чыгунка сёння правяла кантроль прыгарадных цягнікоў. За гадзіну на станцыі Мінск-Паўднёвы 25 кантралёраў праверылі электрычкі асіповіцкага кірунку. З двух цягнікоў рэвізоры знялі каля дваццаці зайцоў. Агульная сума штрафаў безбілетнікаў - больш як 2 мільёны рублёў.


Сёння штраф за безбілетны праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа складае 105 тысяч рублёў.