Саміт кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе заўтра ў Казахстане

28 мая 2015

Сёння туды накіравалася беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Вечарам у кіраўніка беларускага ўрада запланаваныя адразу некалькі сустрэч з партнёрамі па Еўразійскім эканамічным саюзе. А ўжо заўтра пройдзе поўнафарматны дыялог. Прэм'еры разгледзяць 23 законапраекты. Больш за трэць дакументаў прысвечаныя паглыбленню эканамічнага ўзаемадзеяння. Сустрэнуцца кіраўнікі ўрадаў і на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Інтэграцыйны дыялог, у першую чаргу, прысвецяць стану ўзаемнага гандлю дзяржаў ЕАЭС.