Два Героі Савецкага Саюза - Васіль Мічурын і Іван Кустаў - атрымалі падарункі ад Галоўнакамандуючага

8 мая 2021

Беларусь заўтра адсвяткуе Дзень Перамогі. Лічаныя гадзіны застаюцца да моманту, калі 76 гадоў таму Германія капітулявала перад Савецкім Саюзам. Важнасць гэтай падзеі пераацаніць складана. Сёння ўспамінаем тыя гады са слязамі на вачах. Вайна забрала кожнага трэцяга беларуса і пакінула пасля сябе спаленыя вёскі і руіны разбітых гарадоў. Але нашы продкі стваральнай працай паднялі краіну з попелу. Зараз мы жывём пад мірным небам і часам нават не задумваемся, наколькі каштоўная кожная хвіліна мірнага жыцця.

Таму так важна сказаць дзякуй нашым ветэранам. Сёння ў Беларусі жывуць два Героі Савецкага Саюза - Васіль Мічурын і Іван Кустаў. Падарункі ад Галоўнакамандуючага ім перадаў міністр абароны Віктар Хрэнін. Сярод памятных прэзентаў ад Прэзідэнта - гадзіннікі з лімітаванай калекцыі "Штурм Берліна" і яшчэ шмат іншых карысных і прыемных рэчаў. Акрамя таго, у праграме для кожнага - канцэрт аркестра ўзброеных сіл і артыстаў акадэмічнага ансамбля. З-за стану здароўя сустрэчы з героямі былі недоўгачасовымі, але, нягледзячы на гэта, атрымаліся сапраўды душэўнымі. Эмоцыі - у рэпартажы Антона Малюты (відэа).



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя