Падрыхтаваць дзяцей да новага навучальнага года прапануюць арганізатары дабрачыннай акцыі "У школу з добрым сэрцам"

4 августа 2021

Увесь месяц (да 3 верасня) у буйных гандлёвых цэнтрах беларусы змогуць знайсці валанцёраў на "добрых пунктах" і пакінуць канцтавары (сшыткі, пеналы і ўсё неабходнае для вучобы) і такім чынам дапамагчы тым, хто мае патрэбу, сабраць свой партфель да новага навучальнага года.

За тры гады падчас акцыі "У школу з добрым сэрцам" валанцёры правялі больш за 1150 мерапрыемстваў з уручэннем падарункаў школьнікам з маламаёмных сем'яў і дзіцячых дамоў.