"Дзённік алімпіёніка" прэзентавалі ў Мінску

28 октября 2020

Выкладчыкі з усёй Беларусі сабраліся ў сталіцы на семінар для настаўнікаў-філолагаў. Новыя метады падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры абмеркавалі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Падчас лінгвістычных заняткаў Уладзімір Куліковіч, загадчык кафедры выдавецкіх тэхналогій, прэзентаваў чацвёртае выданне кнігі "Дзённік алімпіёніка". У ім сабрана амаль 400 розных творчых заданняў. Яны дазваляюць вывучаць правілы беларускай мовы, пазнаваць нацыянальна-культурную адметнасць сваёй радзімы, атрымліваць асалоду ад разумовай працы.

Сённяшнія мерапрыемствы прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У праграме семінара - таксама выстава вучэбнай літаратуры, прэзентацыя перакладу рамана "Яўгеній Анегін" і спектакль ад студэнцкага тэатра БДТУ.