Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне

26 мая 2022
Беларускі падворак стане эпіцэнтрам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне. На плошчы Леніна з'явіцца інтэрактыўная карта краіны з падзелам на вобласці. У кожнай зоне - рэгіянальныя звычаі. Усяго ж у гістарычнай частцы горада ўзвядуць 17 нацыянальных падворкаў. Размяшчэнне не толькі па пешаходнай вуліцы. Варта зазіраць і пад аркі: падворкі пабудуюць і на вулачках-адгалінаваннях ад галоўнай Савецкай. Так, невялікія па колькасці дыяспары будуць аб'яднаныя на адной тэрыторыі.