Дзень абаронцаў Айчыны на баявым пасту

23 февраля 2021
Для гэтых людзей нават Дзень абаронцаў Айчыны праходзіць на баявым пасту. На дзяжурства заступаюць пілоты 61-й авіябазы. Нагадаем, летась у паветра адсюль падняліся сучасныя самалёты СУ-30 СМ. Зрэшты, за кожнай машынай стаяць людзі, а пілоты баранавіцкай часці даказваюць сваё майстэрства - летась авіябаза стала лепшай сярод падраздзяленняў. 

Аб пераемнасці пакаленняў і выхаванні абаронцаў Радзімы - матэрыял Аляксандра Камовіча. 

Увасабляючы мары

Увасобіць мару аб небе Андрэю Сілкову дапамагла Ваенная акадэмія. Спачатку афіцэр стаў лётчыкам-знішчальнікам, сёння камандзір звяна. За час службы Андрэй паспеў асвоіць Міг-29, Л-39 і Як-52. Сёння асвойвае і новыя СУ-30. 

На асабістым прыкладзе

Мара дзяцінства не проста ажыццявілася, гаворыць Андрэй. За ім на неба глядзець сталі і сыны. Малодшы, Мікіта, часты госць авіябазы. У мадэлях хлопец яшчэ не зусім разбіраецца, але цвёрда ўпэўнены - будзе як тата - лётчыкам.

"Вось бачыш, колькі ўсяго цікавага, колькі кнопачак. А што гэта? Сюды хаваюцца колы! Бачыш стойка, яны сюды сыходзяць".

Круглыя суткі на дзяжурстве

Дабавім, што ў Баранавічах дыслакуецца адзіная ў Беларусі знішчальная авіяцыйная база, якая нясе кругласутачнае баявое дзяжурства. Да нядаўняга часу ваенныя лётчыкі паднімалі ў паветра імклівыя МіГ-29. Летась авіятары пачалі асвойваць і на новых СУ-30. 

Асноўная задача - падрыхтавацца да нясення баявога дзяжурства. У кожнага лётчыка ёсць праграма ўдасканалення і атрымання лётнай кваліфікацыі. 

Увасабляючы мары

 Узлёты і пасадкі ў лётчыкаў лічыць не прынята - ды і няма яго ліку. А вось гадзіны налёту - адзін з галоўных паказчыкаў працы. У Андрэя Сілкова іх 500. І кожны палёт - гэта невымоўныя адчуванні і сапраўдная эйфарыя.