Жыхары пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна ў Дзень ведаў адзначаюць наваселле

1 сентября 2021

Наваселле ў Дзень ведаў адзначаюць жыхары пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна. У школе 720 месцаў, будзе і басейн, але ён са сваім каларытам. З асаблівасцяў пазакласнай адукацыі - Roboschool, дзе вучні змогуць асвоіць азы праграмавання. Будуць і ўнікальныя курсы па авіямадэліраванні. Усё гэта - падрыхтоўка да выбару прафесіі. Як адзначылі госці з Мінаблвыканкама, значныя аб'екты і далей будуць узводзіць для жыхароў Мінскага раёна.