Дзень адчыненых дзвярэй для школьнікаў і кадэтаў правяла Мінская раённая структура ДТСААФ

5 апреля 2024

Адчуць сябе пілотам сапраўднага спорткара і запусціць ракету ў неба - дзень адчыненых дзвярэй для школьнікаў і кадэтаў правяло ДТСААФ Мінскага раёна.

Пляцоўка сабрала дзве сотні юных жыхароў сталіцы і раёна. Працавала выстава тэхнікі, а таксама тэматычныя секцыі. Дзеці пабывалі на практычных занятках з ваеннымі.

Сёння ДТСААФ развівае 22 віды спорту, у тым ліку аўтамабільны, падводны, мотабол і радыёспорт. Таксама ў таварыстве садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту рыхтуюць парашутыстаў і лётчыкаў, навучаюць кулявой і практычнай стральбе, а яшчэ праводзяць спаборніцтвы па пейнт- і страйкболе.