Дэлегацыя еўрапейскага біскапата прыняла ўдзел у набажэнстве ў Чырвоным касцёле

29 сентября 2017

Сімвалічна, што сустрэча праходзіць у год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам, а таксама ў перыяд адраджэння каталіцкай канфесіі ў нашай краіне.

Напярэдадні дэлегацыя еўрапейскага біскапата таксама прыняла ўдзел ва ўрачыстым набажэнстве ў Чырвоным касцёле. У сваім прывітанні Архібіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў важнасць гістарычнага моманту. Адзін з самых старажытных касцёлаў краіны і Еўропы прымае ўнікальны духоўны сход, які падкрэслівае, што Беларусі адведзена важная місія ў пабудове адзінага мірнага еўрапейскага дома. Адзначым, госці наведаюць і іншыя касцёлы Беларусі.