Сезонныя ўзгаранні зноў у зводках ратавальнікаў

6 апреля 2016

У Мінскім раёне ў выніку пажару знішчаны дачны дом. Да прыбыцця пажарных жылы будынак гарэў адкрытым полымем. Аднак агонь удалося спыніць раней, чым ён паспеў перакінуцца на іншыя гаспадарчыя пабудовы. Ніхто не пацярпеў. Верагодная прычына ўзгарання - парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

У Крупскім раёне з-за падпалу сухой травы згарэў драўляны хлеў. Гаспадыня ў гэты час знаходзілася па месцы жыхарства ў Барысаве. З-за павышэння дзённых тэмператур паветра і неасцярожнага абыходжання з агнём у Мінскай вобласці склалася пажаранебяспечная сітуацыя. За мінулыя суткі на тушэнне сухой расліннасці ратавальнікі выязджалі амаль 70 разоў. Для выяўлення ўзгаранняў у экасістэмах і маніторынгу сітуацыі задзейнічаны беспілотнік.