Дэгустацыі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў пройдуць у сталічных магазінах на працягу чэрвеня

16 июня 2013
Вытворцы раяць летам аддаваць перавагу дыетычнаму хлебу з суцэльнымі злакамі і клятчаткай. Ён не нашкодзіць фігуры. З гэтай нагоды распачынаецца продаж выпечкі, карыснай для здароўя.


Дэгустацыі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў будуць ладзіцца ў сталічных крамах на працягу чэрвеня. Мінскія хлебазаводы пашыраюць асартымент прадукцыі, каб здзівіць гурманаў. У продаж паступяць класічныя англійскія багеты, булкі-круцёлкі на натуральнай заквасцы, булачкі са сланечнікам і лёгкія тварожныя тарты. Акрамя таго, заводы адновяць вытворчасць тартоў па хатніх рэцэптах.