Цвіценне сакуры

2 апреля 2017
Тысячы жыхароў Токіа выходзяць на вуліцы, каб нацешыцца кульмінацыяй адной з самых маляўнічых з'яў. Збіраюцца ў парках, фатаграфуюцца і ладзяць пікнікі. Сёлета сакура заквітнела ў Токіа на пяць дзён раней за звычайнае. І ўпершыню за апошнія 10 гадоў раней, чым у паўднёвых рэгіёнах Краіны ўзыходзячага сонца.