Славяне ўсяго свету cёння адзначаюць Дзень дружбы

25 июня 2018

Ва ўсім свеце налічваецца звыш 350 мільёнаў чалавек, якія маюць славянскія карані. Па традыцыі горад Ветка ў Гомельскай вобласці стаў цэнтрам правядзення сустрэчы прыгранічных абласцей Беларусі, Расіі і Украіны. Сёлета фестываль "Славянскае адзінства" быў прысвечаны Году малой радзімы і прайшоў пад дэвізам "Радзіма ў сэрца маім". Гастранамічныя вынаходкі і рамесныя вырабы прадэманстравалі на выставе народныя майстры Беларусі і Бранскай вобласці.

Акрамя стварэння тэматычных пляцовак, арганізатары фестывалю дружбы вырашылі задзейнічаць і шэраг спартыўных аб'ектаў горада. На сустрэчы рэгіёнаў прайшла і моладзевая спартакіяда. Каля 180 удзельнікаў разыгралі ўзнагароды ў пляжным валейболе, баскетболе, міні-футболе і плаванні.