Колькасць людзей на Зямлі перавысіла 8 млрд

15 августа 2022

Колькасць людзей на Зямлі перавысіла 8 мільярдаў. Як паведамляюць інфармацыйныя рэсурсы, на паўмільярда нас стала больш, чым у 2017 годзе. На мільярд колькасць павялічылася за дзесяць з паловай гадоў. Відавочна, чалавечая папуляцыя расце ўсё яшчэ хутка, але тэмпы гэтага росту запавольваюцца. Самыя густанаселеныя рэгіёны па-ранейшаму Кітай з Індыяй. Аднак нараджальнасць там падае і вялікую частку прыросту даюць краіны Афрыкі.