Імёны лаўрэатаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі аб’явяць у Купалаўскім

18 ноября 2023

Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў VII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" пройдзе ў Купалаўскім

Імёны лепшых у тэатральнай індустрыі  Беларусі назавуць у суботу, 18 лістапада, у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Тут дадуць заслону VII Рэспубліканскаму конкурсу "Нацыянальная тэатральная прэмія".

За тры тыдні эстэты ацанілі лепшыя спектаклі з Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Слоніма, Віцебска і Магілёва. Дарэчы, сёлета найвышэйшая прэмія ў тэатральнай індустрыі б'е рэкорды. У конкурсе ўдзельнічалі больш  чым тры дзясяткі пастановак. Усе яны - айчынныя прэм'еры, створаныя з сакавіка 2021-гао па красавік 2023 года. Пераможцаў па чатырох секцыях - "Тэатр драмы", "Тэатр лялек", "Музычны тэатр", "Спектакль для дзяцей і юнацтва" - назавуць сёння.

Хто з акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, дырыжораў і мастакоў атрымае запаветныя прызы? Тэлеверсію ўрачыстасці рыхтуе канал "Беларусь 3". Эфір 19 лістапада ў 21:05.