Першы этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросу прайшоў у Барысаўскім раёне

27 мая 2024

Шалёны дрыфт, хуткасць і бруд пад коламі. Экстрэмальна і ярка ў Барысаўскім раёне прайшоў першы этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросу.

Удзельнікаў на трасе чакалі пыл, камяні, рэзкія і небяспечныя павароты. І на кожным сантыметры - вострая барацьба. Нярэдка гоншчыкі сыходзілі з дыстанцыі з-за паломкі, вылету з трасы і няўдалага павароту. Гэта аўтакрос - тут усё сур'ёзна і непрадказальна.

Другі этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе стартуе 8 чэрвеня і пройдзе ў Стайках.