"Чорная пешка" праходзіць у Брэсце

5 ноября 2017

Першы Міжнародны фестываль па шахматах "Чорная пешка" праходзіць у Брэсце. Назва сімвалічная, бо, згодна з умовамі спаборніцтваў, кожны з гульцоў атрымлівае прыз за чорную пешку, узведзеную ў ранг ферзя. У спартыўных баталіях прымаюць удзел амаль 400 чалавек з 12 краін. Гэта прадстаўнікі Літвы, Малдовы, Польшчы, Германіі, Казахстана і нават Японіі. Самаму юнаму ўдзельніку турніру ўсяго 4 гады, ён з Мінска. Самаму вопытнаму ледзь больш як 80, ён прадстаўляе Брэст.