У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава да 100-годдзя Ізраіля Басава

15 августа 2018

Прарок свайго часу. Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава да 100-годдзя Ізраіля Басава. Трэцяя персанальная, але, на жаль, пасмяротная. Пры жыцці мастак вымушана жыў адасоблена - яго занадта прагрэсіўныя працы не паказвалі шырокай публіцы. Толькі эпізадычна. Тым не менш, ён не пераставаў пісаць. І стварыў свой непаўторны стыль. 111 палотнаў - жывапіс і графіка - увайшлі ў экспазіцыю. Поўны збор Басава налічвае каля тысячы.

Для рэтраспектывы сабралі працы з розных фондаў, уключаючы дэпазіт Нацыянальнага мастацкага, Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Беларускага саюза мастакоў і дзяржархіва.