Найбуйнейшая ў гісторыі Беларусі наркалабараторыя ліквідавана пад Мінскам

29 апреля 2019

Найбуйнейшая ў гісторыі незалежнай Беларусі наркалабараторыя ліквідавана пад Мінскам. Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, яна спецыялізавалася на вытворчасці псіхатропаў альфа-PVP і альфа-PHP і размяшчалася ў вёсцы Хацежына. Двое грамадзян Расіі затрыманы з доказамі злачынства і яшчэ адзін іх суайчыннік і саўдзельнік - на складзе ў пасёлку Малінаўка.

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі: "Распрацоўка вялася каля месяца. Дзякуючы рэалізацыі аператыўнай інфармацыі праца падпольнай лабараторыі была спынена на стадыі падрыхтоўкі першай буйной партыі наркотыку. Падчас аперацый выяўлены і канфіскаваны: прафесійнае лабараторнае абсталяванне, 30 кг парашкападобнага рэчыва і 750 л вадкасці прэкурсара. У нашай краіне гэта першы выпадак выяўлення лабараторыі такога ўзроўню аснашчэння і аб'ёмаў вытворчасці наркотыкаў. Затрыманым зламыснікам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі".

Аперацыю па ліквідацыі правялі спецыялісты аператыўнага падраздзялення пагранслужбы і Камітэта дзяржбяспекі сумесна з ФСБ Расіі. Праваахоўнікі працягваюць высвятляць усе акалічнасці злачыннай дзейнасці падазроных.