Гадзіна Зямлі: кругасветнае падарожжа

19 марта 2016

Эканомія і ў глабальным маштабе. Беларусь сёння далучыцца да Міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі". З 20:30 да 21:30 святло будзе выключана на праспектах і ў грамадскіх будынках нашых гарадоў, і спадзяемся, і ў вашых дамах.

Зямлі можна дапамагчы захаваць экалогію, каб падарожнічаць па ёй пешшу. 25 000 кіламетраў за 900 дзён. Сям'я Аляксандра Жукава з Віцебскага раёна адпраўляецца ў кругасветнае падарожжа з маленькай дачкой. 28 краін, пяць кантынентаў і амаль тры гады падарожжа. У дзень вандроўнікі плануюць пераадольваць каля 30 кіламетраў. Праз акіян - на самалёце, астатні шлях - пешшу. На сваім сайце сям'я будзе весці анлайн-дзённік падарожжа. Праект пад назвай "Жукі, якія ідуць" стартуе з Токіа і завершыцца ў Стамбуле ў верасні 2018. Гаспадар сям’і - 50-гадовы прызёр і пераможца чэмпіянатаў Савецкага Саюза па лёгкай атлетыцы - марыў пра гэта ўсё жыццё.

Начаваць сям'я плануе ў спальнай палатцы. Хостэл - калі моцна стомяцца. Што наконт моўных бар'ераў, Жукавы лічаць, хопіць базавых ведаў англійскай мовы, каб зразумець людзей. Галоўнае - жаданне пазнаваць свет.