Старшыня Мінскага аблвыканкама правёў прыём грамадзян

4 апреля 2018

Сёння ўлады Цэнтральнага рэгіёна надалі асаблівую ўвагу развіццю і праблемам Мінскага раёна. Тэрыторыя вакол сталіцы - адна з тых, што найбольш дынамічна развіваюцца, і спектр пытанняў, з якімі напрамую звярнуліся да губернатара Анатоля Ісачанкі, аказаўся шырокі - ад рамонту дарог і транспартных зносін да выканання ўмоў інвестдагавораў.

Шматлікія сітуацыі вырашаліся на месцы. Так, жыхары адразу 4 вёсак да канца лета атрымаюць заасфальтаваную дарогу, дзе пачнуць працаваць маршруткі.

Анатоль Ісачанка, старшыня Мінскага аблвыканкама: "Што тычыцца дарогі, вы заявіліся на 3 квартал, трэба выканаць. А вы за гэты час адпрацуйце маршрутную сетку, прагаварыце з людзьмі, як ім лепш, каб хадзіла. Зразумела, што не кожную гадзіну, гэта нявыгадна. Папрацуйце з аператарам і пасля ўладкавання дарогі, пусціце маршруткі".

Кіраўнік Мінскай вобласці праводзіць такія прыёмы двойчы на месяц, чарговы - 18 красавіка ў Нясвіжы.