Сетку 4G запускаюць ва ўсіх рэгіёнах краіны

14 декабря 2016

LTE запрацуе і ў прыгарадах сталіцы. Такі шырокі аб'ём забяспечаць каля 650-ці станцый. Г. зн. высокахуткасны інтэрнэт зараз ахопіць 75% насельніцтва Беларусі, або, прасцей кажучы, карыстацца ім змогуць звыш 5,5 мільёна чалавек. Да канца наступнага года 4G плануюць запусціць у асноўных буйнанаселеных гарадах. У перспектыве - ва ўсіх раённых цэнтрах. Нагадаем, што ў сталіцы хуткасць перадачы звестак  сеткі чацвёртага пакалення дасягае 150-ці мегабіт за секунду.

 Сяргей Паблагуеў, генеральны дырэктар BeCloud: 

"Ужо ў студзені яшчэ больш чым 30 гарадоў рэспублікі таксама ўзбагацяцца гэтай тэхналогіяй. Па выніках тых тэстаў, якія ёсць і мае калегі праводзілі, ужо сёння ў абласцях хуткасці вышэйшыя за 100 мегабіт. Мы ствараем дасканалы падмурак для таго, каб узнікалі цікавыя праекты ў галіне інфармацыйных тэхналогій".

Ужо ў 2017 годзе спецыялісты  плануюць пачаць  развіццё тэхналогіі пятага пакалення. Распрацоўшчыкі будуць даследаваць сетку  5G.