Фінал другога сезона TVR: якія ідэі ўразілі журы?

29 июня 2022

Яркія і творчыя праекты прадэманстравалі ў фінале другога сезона моладзевага праекту TVR, арганізаванага Белтэлерадыёкампаніяй сумесна з факультэтам журналістыкі БДУ. На конкурс падалі заяўкі студэнты, абітурыенты і старшакласнікі з усіх куткоў краіны. З 50  у фінал прайшлі толькі 27. Перад фіналам маладыя людзі наведалі самы буйны медыяхолдынг краіны, дзе ім распавялі пра тое, як арганізуецца праца рэпарцёра, вядучага і рэжысёра, таксама правялі майстар-класы па прамоўніцкім майстэрстве. А як сёння абаранялі праекты перад прафесійным журы, распавядзе Дар'я Рачко (відэа).