З наступам Новага года ў Беларусі спыняецца прыём старых грошай

31 декабря 2016

Ужо заўтра разлічыцца імі будзе немагчыма. Не прымуць старыя грошы ні магазіны, ні рынкі, ні абменнікі, ні паштовыя аддзяленні, а таксама інфакіёскі.  З абарачэння выведзена 99% банкнот буйнога наміналу. А вось дробны выключаны толькі на траціну. У Нацбанку адзначаюць, што пры жаданні старыя банкноты можна будзе без праблем абмяняць на новыя да канца 2021 года.

Раман Цітоў, намначальніка галоўнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі: "Можна будзе, пачынаючы з 1 студзеня, звярнуцца ў любую банкаўскую ўстанову і любую суму без абмежавання, без збірання камісіі абмяняць на новыя грошы. У банкаўскіх установах абмен будзе ажыццяўляцца па 31 снежня 2019 года ўключна. А пасля заканчэння гэтага тэрміна яшчэ на працягу двух гадоў па 31 снежня 2021 года старыя грошы можна будзе абмяняць на новыя ва ўстановах Нацыянальнага банка. Першага студзеня 2022 года будзе спынены абмен. Пасля гэтага тэрміна ўжо грошы старога ўзору, калі вы іх дзесьці знойдзеце, абмяняць ужо не зможаце". 

Многія са старых купюр беларусы традыцыйна пакідаюць у якасці сувеніраў.