Брэсцкі ваенна-гістарычны клуб Гарнізон упершыню прыме ўдзел у парадзе

1 июля 2014
У галоўным урачыстым парадзе краіны ў Дзень Незалежнасці ў Мінску ўпершыню прыме ўдзел брэсцкі ваенна-гістарычны клуб Гарнізон. Аматары гісторыі і ваенных баталій пройдуць у форме чырвонаармейцаў узору 1943 года. Адчаканяць крок не толькі прадстаўнікі моцнага полу, але і дзяўчаты. Сярод удзельнікаў - і дзесяць выхаванцаў кадэцкіх класаў адной з брэсцкіх школ. Самаму даросламу рэканструктару - 63 гады, ён падпалкоўнік запасу. Самаму юнаму - 11 гадоў.

Асноўныя рэпетыцыі пройдуць у Мінску сёння і заўтра. А брэсцкія рэканструктары 3 ліпеня не толькі прымуць удзел у святочным шэсці, але і правядуць экскурсіі па музеі-аўтобусе, перасовачная экспазіцыя якога ўжо аб'ехала ўсе рэгіёны краіны.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя