"Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе 1 сакавіка

27 февраля 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. "Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што лік удзельнікаў мерапрыемства складзе больш як 200 чалавек. Сярод іх не толькі журналісты, але і палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій. Падобны адкрыты дыялог Кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю ўпершыню прайшоў у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс.

У найбліжэйшыя два дні магчымасць задаць сваё пытанне Прэзідэнту будзе ў кожнага. Беларускае тэлеграфнае агенцтва прапаноўвае ўсім ахвочым распавесці аб хвалюючых тэмах. Накіраваць сваё пытанне можна кругласутачна праз анлайн-сэрвіс. Найважнейшыя і цікавыя пытанні будуць агучаныя на маючай адбыцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.