Сёння Цэнтрвыбаркам мае намер зацвердзіць каляндарны план правядзення выбараў

15 ноября 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову прызначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года. Галоўная тэма сустрэчы - пытанні правядзення выбараў. На думку беларускага лідара, люты аптымальны для правядзення важнай палітычнай кампаніі.

Закранаючы фінансаванне выбараў, Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць беражлівага расходавання сродкаў. Сэканоміць можна за кошт разумнага падыходу да арганізацыі ўчасткаў. Пры гэтым асноўны ўпор у выдатках неабходна зрабіць на аплату працы членаў выбарчых камісій. Ужо сёння Цэнтрвыбаркам мае намер зацвердзіць каляндарны план правядзення выбараў.