Вялікія лістападаўскія выхадныя адзначацца паляпшэннем надвор'я

3 ноября 2017

Дажджоў стане менш і пацяплее. Заўтра пераважна без ападкаў, ноччу плюс 2-4, днём да 8 градусаў цяпла. У нядзелю надвор'е істотна не зменіцца. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман і галалёд. Тэмпература паветра ноччу плюс 1-3, днём да 9 градусаў цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў, на наступным тыдні будзе пераважна без ападкаў. А тэмпературны фон вышэйшы за норму.