Балельшчыкі выкупілі ўсе месцы на "Чыжоўка-Арэне"

11 ноября 2017

Як мы бачым, падтрымка нашым дзяўчатам забяспечаная. Балельшчыкі выкупілі ўсе месцы на "Чыжоўка-Арэне". Для тых, хто не змог патрапіць на трыбуны, працуе фанзона каля арэны. Тут атмасфера сапраўднага свята! Сачыць за матчам можна на вялікім экране, які ўсталяваны ля ўваходу. Арганізаваныя пункты харчавання. Гледачоў сустракаюць роставыя лялькі. На сцэне выступаюць зоркі беларускай эстрады. Дарэчы, патрапіць на матч можна без праблем. Дадатковыя аўтобусы і тралейбусы будуць развозіць балельшчыкаў і гледачоў і заўтра.