Больш за сто званкоў паступілі сёння ў сталічную мэрыю

14 февраля 2015

Актуальныя пытанні падчас прамых тэлефонных ліній. Больш за сто званкоў паступілі сёння ў сталічную мэрыю. Разам з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Карпенкам адказы на пытанні грамадзян давалі прадстаўнікі камітэтаў працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя і адукацыі. Больш за ўсё хвалявалі мінчан якасць аказання медыцынскіх паслуг, налічэнне пенсій і дапамог, выплата заробкаў.

Рашэнні па большасці зваротаў грамадзян знойдзены адразу альбо ўзятыя адказнымі спецыялістамі на кантроль.