Антынаркытычны дэкрэт у дзеянні

28 сентября 2016

У Беларусі ўпершыню асудзілі наркагандляра, пазбавіўшы яго волі на 25 гадоў. Прыгавор вынес суд Бабруйска. 50-гадовага мужчыну абвінавацілі ў пазапраўным абароце наркотыкаў. Падчас следства атрымалася даказаць, што з-за метадону, які прадаў гэты драгдылер, загінулі 4 чалавекі. Двое з іх памёрлі ад перадазіроўкі ў Глуску, затым яшчэ двое - у Слуцку. Усе загінуўшыя - жыхары Салігорска. Затрымалі падазронага год назад.

Уладзіслаў Кавалёў, начальнік УНіСГЛ УУС Магілёўскага аблвыканкама:

"Новае заканадаўства працуе, і мы бачым, што новы артыкул 328 частка 5 - яна працуе. І суд вынес абвінаваўчы прыгавор, і ўсё гэта дзякуючы супрацоўнікам органаў унутраных спраў наркакантролю, Дэпартаменту выканання пакаранняў, якія збіралі доказы аб дачыненні віны нашага падсуднага, і суд вынес такі строгі прыгавор".

Па законе, у дзяржабвінаваўцы і ў абаронцы будзе роўна 10 сутак, каб абскардзіць прыгавор. І, як заявіў адвакат падсуднага, яны гэтым скарыстаюцца ў найбліжэйшы час.