Аўстрыя рыхтуецца да датэрміновых парламенцкіх выбараў

13 октября 2017

Аўстрыя рыхтуецца да датэрміновых парламенцкіх выбараў. Яны пройдуць у нядзелю. Напярэдадні лідары вядучых партый краіны прынялі ўдзел у заключных тэледэбатах. Перадвыбарная кампанія, паводле слоў палітолагаў, абяцае ўвайсці ў гісторыю як самая брудная. Літаральна за некалькі дзён да галасавання выявілася дачыненне сацыял-дэмакратаў да створаных у сацсетцы груп, якія ганяць Себасцьяна Курца - кандыдата ад Аўстрыйскай народнай партыі. 31-гадовы Курц - цяперашні міністр замежных спраў. На чале яго перадвыбарнай кампаніі адно з самых балючых пытанняў для аўстрыйцаў - іміграцыя.